Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме

Оценка результатов учебной деятельности на I ступени общего среднего образования по учебному предмету "Белорусский язык" в общеобразовательных учреждениях с русским языком обучения.

Дата: 10 ноября 2016 в 15:15

Оценка результатов учебной деятельности на I ступени общего среднего образования по учебному предмету "Белорусский язык" в общеобразовательных учреждениях с русским языком обучения.

 

У пісьмовых работах вучнямі могуць быць дапушчаны грубыя, нягрубыя, паўторныя, аднатыпныяарфаграфічныя памылкі.

Грубымі лічацца арфаграфічныя памылкі:

на вывучаныя правілы: атрэзаў (замест адрэзаў), траука (замест траўка), збожа (замест збожжа), сямя(замест сямя) і інш.;

у напісанні вывучаных слоўнікавых слоў: бібліатэка (замест бібліятэка), гірой (замест герой).

Некалькі памылак у адным слоўнікавым слове лічацца за адну памылку (копілюш замест капялюш).

Два выпраўленні на месцы вывучаных арфаграм лічацца за 1 нягрубую памылку.

Нягрубымі лічацца арфаграфічныя памылкі:

пры пераносе слоў (пра-ўда, надвор-’е);

графічныя памылкі і апіскі (замена адной літары іншай – спуп замест слуп, перастаноўка літар – шсытакзамест сшытак, паўтор адной і той жа літары ў слове – маалы замест малы, паўтор аднаго і таго ж склада ў слове – прыгогожы замест прыгожы, пропуск літары ў слове – рабта замест работа);

адлюстраванне на пісьме замест літар е, ё, ю, я іх гукавога значэння (йаблык замест яблык);

у напісанні ненаціскных склонавых канчаткаў назоўнікаў, прыметнікаў, асабовых канчаткаў дзеясловаў.

Кожная нягрубая памылка лічыцца за паўпамылкі. Пры вывядзенні бала няцотная колькасць нягрубых памылак акругляецца на карысць вучня.

Памылкамі, якія паўтараюцца, лічацца памылкі ў адным і тым жа слове ці формах аднаго і таго ж слова (бероза, берозы, берозай замест бяроза, бярозы, бярозай). Незалежна ад іх колькасці яны лічацца за адну памылку. Паўторныя (грубыя і нягрубыя) памылкі выпраўляюцца ў кожным слове з дапушчанай памылкай, але на палі выносяцца толькі адзін раз – у першым слове з памылкай.

Аднатыпнымі лічацца памылкі на адно і тое ж правіла ў розных словах (лышка замест лыжка, лотка заместлодка – на правапіс парных звонкіх і глухіх зычных; мілён замест мільёнпашталён замест паштальён – на правапіс раздзяляльнага мяккага знака).

Аднатыпныя памылкі на вывучаныя правілы, дапушчаныя ў розных словах, лічацца ў кожным слове асобнай памылкай.

Напісанне рускай літары и замест беларускай і (і наадварот) выпраўляецца, але за памылку не лічыцца.

У пісьмовых работах вучнямі могуць быць дапушчаны грубыя і нягрубыя пунктуацыйныя памылкі.

Грубыя пунктуацыйныя памылкі:

пропуск знака прыпынку ў канцы сказа;

пропуск коскі паміж аднароднымі членамі сказа.

Нягрубыя пунктуацыйныя памылкі:

пастаноўка аднаго знака прыпынку замест іншага ў канцы сказаў, пасля зваротка;

пропуск аднаго знака прыпынку пры выдзяленні зваротка ў сярэдзіне сказа;

пастаноўка кропкі ў загалоўку тэксту.

Нягрубая памылка адзначаецца на палях наступным умоўным знакам: арфаграфічная – I (н), пунктуацыйная – V (н).

Пры наяўнасці ў рабоце 1–2 выпраўленняў на месцы нягрубых арфаграфічных і пунктуацыйных памылак адзнака не зніжаецца; 3–7 выпраўленняў – адзнака зніжаецца на 1 бал; больш за 7 выпраўленняў – на 2 балы.

Ацэнка кантрольнага дыктанта

Бал

Колькасць памылак

1

Больш, чым на 2 балы

2

0/9*,1/8, 1/9, 2/7, 2/8, 3/6, 3/7, 4/5, 4/6, 5/4, 5/5, 6/3, 6/4, 7/2, 8/1, 8/2, 9/0, 9/1, 10/0

3

0/7, 0/8, 1/6, 1/7, 2/5, 2/6, 3/4, 3/5, 4/3, 4/4, 5/2, 5/3, 6/0, 6/1, 6/2, 7/0, 7/1, 8/0

4

0/61/5, 2/4, 3/3, 4/2, 5/0, 5/1

5

0/51/4, 2/3, 3/2, 4/0, 4/1

6

0/41/3, 2/2, 3/0, 3/1

7

0/31/2, 2/0, 2/1

8

2 нягрубыя, 0/2, 1/0, 1/1

9

0/1 ці 1 нягрубая арфаграфічная памылка

10

0/0, дапускаюцца 1–2 выпраўленні на месцы нягрубых памылак

 

Заўвага:

*у лічніку -- колькасць арфаграфічных памылак, у назоўніку -- пунктуацыйных.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.